
Герб горада Ваўкавыска
Паходжанне назвы горада дакладна не вядома.
Версія першая:
Мясцовыя паданні расказваюць аб ваўкалаках. Прыводзяцца выразы "волков иск" - пошук ваўкоў, "волков визг" - віск ваўкоў. У Ваўкавыскіх пушчах заўсёды было шмат ваўкоў.
Версія другая:
Ёсць легенды і аб тым, што ў гэтых мясцінах разбойнічалі атаман Волак з сябрам Вісекам.
Версія трэцяя:
Яшчэ адно гістарычнае сведчанне: назва Ваўкавыск з'явілася па імені слуг вялікага князя, якія ў час палявання вылі па-воўчы, прыцягваючы ваўкоў.
Версія чацвёртая:
Хутчэй за ўсё назва паходзіць ад ракі Ваўкавыя. Але узнікае заканамернае пытанне: "Чаму ж рака названа так?"
Інфармацыйныя крыніцы:
1. https://blr.belta.by/printv/dossier/view/da-1010-goddzja-z-chasu-pershaga-zgadvannja-u-starazhytnyh-letapisah-gorada-vaukavyska-39103/
Комментариев нет:
Отправить комментарий